^Back To Top
У каледжы маецца добраўпарадкаваны інтэрнат блочнага тыпу на 320 месцаў. Месцамі ў інтэрнаце забяспечваюцца ўсе хто мае патрэбу. На кожным паверсе маюцца пакоі адпачынку з тэлевізарам, бытавыя пакоі з халадзільнікамі.прасавальнымі дошкамі і прасамі. Маецца сціральная машына- аўтамат, сушыльны пакой для бялізны, камера захоўвання. |
|
На паверхах маюцца абсталяваныя кухні, у кожным блоку - прыбіральні і душавыя кабіны. У інтэрнаце вялікая ўвага надаецца баўленню вольнага часу навучэнцаў. Праводзяцца тэматычныя дыскатэкі (чацвер), вечары адпачынку, музычныя і паэтычныя салоны, сустрэчы з цікавымі людзьмі, творчыя галерэі, адкрытыя пасяджэння гурткоў і г. д. |
|
Навучэнцы, якія пражываюць у інтэрнаце, прымаюць актыўны ўдзел у гуртках тэхнічнай і мастацкай творчасці, у спартыўных секцыях. У інтэрнаце працуюць гурткі «Чароўная майстэрня». «Свет крэатыву». Працуюць спартыўныя секцыі: «Футбол», |
|
«Валейбол», «Лёгкая атлетыка», «Агульнафізічная падрыхтоўка». У пакоі адпачынку інтэрната рэгулярна афармляецца выстава вырабаў гурткоў творчай накіраванасці, члены гурткоў праводзяць прэзентацыю сваёй дзейнасці. Дзейнасць гурткоў дэманструецца ў выпусках «Параду навін». Творчыя працы дзяцей прынялі актыўны ўдзел у абласной і рэспубліканскай выставах дэкаратыўна-прыкладногамастацтва. Праводзіцца конкурс на лепшы пакой у інтэрнаце з падвядзеннем вынікаў па паўгоддзях. Па выніках паўгоддзя лепшы пакой кожнага паверха ўзнагароджваецца граматай і падарункам. |