^Back To Top
ДАКУМЕНТЫ, ЯКІЯ ПРАДАСТАЎЛЯЮЦЦА АБІТУРЫЕНТАМІ Ў ПРЫЁМНУЮ КАМІСІЮ
Якія паступаюць ва ўстанову адукацыі для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі, падаюць у прыёмную камісію наступныя дакументы:
1. Заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі па ўстаноўленай форме;
2. Арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадаткада яго;
3. Медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя.Узор даведкі
4.Характарыстыка
5. Ксеракопія пашпарта стар 25,31
6. Даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і
7.Копія пасведчання прызыўніка (для юнака)
8. Дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на ільготы пры прыёме на навучанне;
9. Шэсць фатаграфій памерам 3 х 4 см;
У выпадку немагчымасці прыбыцця абітурыента ў прыёмную камісію ўстановы па ўважлівай прычыне (захворванне, удзел у міжнародных конкурсах і спаборніцтвах, службовая камандзіроўка ці іншыя незалежныя ад абітурыента абставіны, пацверджаныя дакументальна) дакументы падаюць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў (пры прад'яўленні дакументаў, якія пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка непаўналетняга абітурыента) альбо прадстаўнікі абітурыентаў, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай.
Дакумент, які сведчыць асобу, прад'яўляецца абітурыентам асабіста.
У выпадку падачы дакументаў ад імя абітурыента яго прадстаўніком прад'яўляюцца дакумент, які сведчыць асобу прадстаўніка, і копія дакумента, які сведчыць асобу абітурыента.
Акрамя пералічаных, дакументаўпры неабходнасці дадатковаў прыёмную камісію прадстаўляюцца:
· заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай або медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі аб адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для навучання па абранай спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці) і прысваіваемай кваліфікацыі – для асоб з парушэннямі зроку, слыху, функцый апорна-рухальнага апарата, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідаў I, II або III групы;
· заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі або даведка аб асваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з парушэннямі зроку, слыху, функцый апорна-рухальнага апарата;
· і інш.
Прыёмная камісія мае права дадаткова запытаць у абітурыента дакументы, неабходныя для прыняцця адпаведнага рашэння.