^Back To Top
С целью обеспечения информационной безопасности временно заблокирована возможность передачи электронных обращений через официальный сайт колледжа..Контакт с администраацией возможен посредством личного контакта обращения или по контактным телефонам.
Электронныя звароты
Электронныя звароты грамадзян. у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб на імя дырэктара ўстановы адукацыі «Аршанскі дзяржаўны каледж харчавання» накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць: прозвішча, уласнае імя. імя па бацьку альбо ініцыялы грамадзяніна; адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна; выклад сутнасці звароту; адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
поўнае найменне юрыдычнай асобы; месца знаходжання юрыдычнай асобы; выклад сутнасці звароту;
прозвішча, уласнае імя. імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней 15 дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней 1 месяца.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, які паказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх): выкладзены не на беларускай або рускай мове;
не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню; утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы; падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчымпрацэсуальным, крымінальна - працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў; утрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі ўстановы; прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі; пададзены паўторны зварот, калі яно ўжо было разгледжана па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
з заяўнікам спынена перапіска.
Электронны зварот на імя дырэктара ўстановы адукацыі «Аршанскі дзяржаўны каледж харчавання» накіроўваецца на адрас электроннай пошты: